КДБ запрашае на гутаркі людзей, звязаных з ЕГУ — праваабаронцы
Рэдакцыя Reform.news · 18 чэрвеня 2026, 14:19
https://reform.news/be/kdb-zaprashae-na-gutarki-ljudzej-zvjazanyh-z-egu-pravaabaroncy/У Беларусі працягваюцца пераследы пасля прызнання Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта экстрэмісцкай арганізацыяй. Раней стала вядома, што ўзбуджана крымінальная справа, звязаная з фінансаваннем ЕГУ, пачынаючы з 2016 года.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», спачатку да людзей прыходзілі з ператрусамі і допытамі. Аднак апошнім часам тактыка КДБ змянілася.
Цяпер людзям, якія нейкім чынам датычныя да ЕГУ, тэлефануюць супрацоўнікі КДБ і запрашаюць іх на гутарку.
Што адбываецца на такіх гутарках і якія іх наступствы, праваабаронцы не ўдакладняюць.
