Карыстайцеся VPN і падтрымлівайце рэдакцыю Reform.news

З’явіўся выдатны спосаб падтрымаць працу рэдакцыі Reform.news і абараніць сваю прысутнасць у інтэрнэце — карыстайцеся VPN ад швейцарскай кампаніі Proton.

Кампанія Proton вядомая перадусім як распрацоўшчык сэрвісаў, арыентаваных на канфідэнцыйнасць, бяспеку і абарону даных. Яна базуецца ў Швейцарыі і карыстаецца строгімі швейцарскімі законамі аб абароне прыватнага жыцця. Многія ведаюць і карыстаюцца поштай ад Proton з end-to-end шыфраваннем, але, бадай, самым запатрабаваным сэрвісам у беларусаў мог бы стаць VPN.

У Proton ёсць партнёрская праграма — калі кліент замаўляе іх паслугу па рэферальнай спасылцы, то частка даходу ад пакупкі ідзе партнёру. Як вы ўжо здагадаліся, мы падключыліся да гэтай партнёрскай праграмы і прапануем вам карыстацца Proton VPN — у іх ёсць бясплатны тарыфны план для паўсядзённага выкарыстання. Калі ж вам патрэбна больш магчымасцяў (некалькі карыстальнікаў, больш прылад) і безлімітныя хуткасць і трафік, то можна падключыцца да аднаго з платных тарыфных планаў.

Карыстацца VPN не складаней, чым іншымі праграмамі — гэта інтуітыўна зразумела. Можна абараніць свой трафік на тэлефоне і дэсктопе, падключыць роўтар або тэлевізар праз VPN.

Для жыхара Беларусі VPN — гэта не «хакерская штука», а практычны інструмент паўсядзённай бяспекі і доступу. Гэта не толькі дазваляе заходзіць на заблакаваныя сайты, напрыклад, Reform.news. Самае галоўнае — з VPN ваш інтэрнэт-правайдар, ААЦ, КДБ або МУС не змогуць бачыць, на якія сайты вы заходзіце.

VPN шыфруе трафік, хаваючы змесціва злучэння ад правайдара і старонніх — асабліва важна пры выкарыстанні мабільнага інтэрнэту і публічнага Wi-Fi.

VPN спатрэбіцца і тым, хто знаходзіцца за мяжой — вы можаце выбраць для сябе IP-адрас любой краіны, у тым ліку Беларусі, і абыходзіць блакіроўкі для карыстальнікаў з іншых краін. Або, падарожнічаючы, «заставацца» ў сваёй краіне пражывання і не праходзіць працэдуры верыфікацыі пры пераездзе ў іншую краіну.

Наша рэдакцыя доўгі час выкарыстоўвае Proton VPN, таму ў якасці партнёраў мы выбралі менавіта гэтую кампанію. Падключыце Proton VPN праз партнёрскую спасылку для сябе або для сваіх блізкіх унутры Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!