BelGee пачаў год у Расіі з росту продажаў на 62,2%

Продажы беларускага аўтабрэнда BelGee ў Расіі ў студзені 2026 года выраслі на 62,2% і склалі 2946 аўтамабіляў. Такія даныя апублікаваў «Автостат». Доля айчыннай маркі ў РФ вырасла з 2,04% да 3,65%. На рынку BelGee заняла пятае месца пасля «Лады», Haval, Tenet і Geely.

Аўтамабіль BelGee X50 стаў дзясятым у мадэльным рэйтынгу за першы месяц. Яго продажы за год выраслі на 63,7%, а доля рынку — з 1,12% да 2,02%.

Расійскі легкавы аўтарынак у цэлым у студзені скараціўся на 9,5% да 80,6 тыс. адзінак. Асаблівасцю студзеня стала трапленне ў першую дзясятку брэндаў Toyota, чые продажы выраслі на 79,2% да 2118 аўтамабіляў, і Mazda, чый збыт павялічыўся амаль у дзесяць разоў да 2098 адзінак.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!