Карабель NASA пакінуў зямную арбіту і накіраваўся да Месяца
Рэдакцыя Reform.news · 3 красавіка 2026, 09:00
https://reform.news/be/karabel-nasa-pakinu-zjamnuju-arbitu-i-nakirava-sja-da-mesjaca/Карабель NASA “Арыён” у рамках місіі Artemis II сёння ноччу пакінуў арбіту Зямлі.
Як паведамілі ў NASA, рухавік карабля быў уключаны на шэсць хвілін. Ён надаў яму паскарэнне, дастатковае для таго, каб пакінуць зямную арбіту і выйсці на траекторыю руху да Месяца. Упершыню з 1972 года, пасля місіі «Апалон-17», пілатуемы карабель пакінуў калязямную арбіту.
Сённяшняя місія прадугледжвае аблёт Месяца без высадкі на яго паверхню. Чакаецца, што аблёт Месяца будзе здзейснены 6 красавіка. Місія з’яўляецца падрыхтоўчай да наступных этапаў праграмы Artemis, якая прадугледжвае высадку на спадарожніку Зямлі.
