Фото: Reform.by
Кансерватары апярэджваюць кіроўную партыю Літвы ў свежым рэйтынгу, падрыхтаваным кампаніяй Spinter tyrimai па замове Delfi. Пры гэтым адразу некалькі партый паказваюць практычна аднолькавыя вынікі.
Апытанне было праведзена 19–29 студзеня, дапушчальная хібнасць склала 3,1%. Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне, за каго б яны галасавалі, калі б выбары праходзілі ў бліжэйшую нядзелю.
Узначаліў рэйтынг Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы, за які выказаліся 13,3% рэспандэнтаў. Яго вынік у параўнанні са снежнем пагоршыўся на 2 п.п.
Далей ішлі тры партыі, якія складаюць і падтрымліваюць кіроўную кааліцыю, а за імі прадстаўнікі апазіцыі з вельмі блізкімі вынікамі:
Пры гэтым паказчыкі чатырох партый палепшыліся, страцілі ў рэйтынгу сацыял-дэмакраты.
У парламент, паводле даных апытання, не трапілі б Партыя свабоды — 4,3%, Партыя працы — 2,2% і Нацыянальнае аб’яднанне — 2,1%. У выбарах не сталі б прымаць удзел 14% рэспандэнтаў, а 20,9% заявілі, што яшчэ не ведаюць, за каго галасаваць.
Адметны таксама рэйтынг найлепшых кандыдатур на пасаду прэм’ер-міністра. Наперадзе прадстаўнікі сённяшняй апазіцыі: Інгрыда Шыманіце (11,3%), Саўлюс Скверняліс (7,7%), Вікторыя Чмілітэ-Нільсен (6,2%). Толькі пасля іх ідуць прадстаўнікі партый, якія падтрымліваюць кіроўную кааліцыю — Рэмігіюс Жэмайтайціс (5,8%), Аурэліюс Верыга (4,8%), Інга Ругінене (4,7%).
Рэспандэнтаў таксама прасілі ацаніць дзейнасць урада Інгі Ругінене. Станоўча або хутчэй станоўча дзейнасць урада ацанілі 17,4% (у снежні 20,1%) удзельнікаў апытання, а адмоўна або хутчэй адмоўна — 70,7% (у снежні 69,7%).