Фото: Luís Feliciano / Unsplash.com
У Партугаліі ў нядзелю адбыліся прэзідэнцкія выбары. Ніводзін з 11 кандыдатаў не набраў больш за палову галасоў. Другі тур адбудзецца 8 лютага.
У ім за пасаду прэзідэнта будуць змагацца былы генеральны сакратар Сацыялістычнай партыі Антоніу Жазэ Сегуру, які пасля апрацоўкі 99,82% галасоў набірае 31,11%, і кіраўнік нацыянал-папулісцкай партыі Шэга Андрэ Вентура, у якога 23,52% галасоў.
Асноўныя ўладныя паўнамоцтвы ў Партугаліі мае ўрад, аднак прэзідэнт можа распускаць парламент, прызначаць датэрміновыя парламенцкія выбары і накладаць вета на заканадаўчыя акты. Урад у Партугаліі цяпер узначальвае Луіш Мантэнегру, лідар Дэмакратычнага альянсу, які фарміруецца вакол Сацыял-дэмакратычнай партыі.