«Каліноўцы» перадалі дапамогу беларускім палітвязням, вывезеным ва Украіну

Прадстаўнікі ГА «Каліноўцы» і байцы Палка імя Кастуся Каліноўскага набылі і перадалі прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены і мабільныя тэлефоны для палітвязняў, вывезеных ва Украіну.

“Нам ужо ўдалося пагаварыць па тэлефоне з некаторымі з іх. Яны знаходзяцца ў бяспецы, ім аказваецца медыцынская дапамога”, — гаворыцца ў паведамленні падраздзялення.

Фота: t.me/KalinouskiPolk
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!