Reform.news

Калеснікава і Бабарыка дабраліся да Берліна

Рэдакцыя Reform.news · 19 снежня 2025, 21:49

https://reform.news/be/kalesnikava-i-babaryka-dabralisja-da-berlina/

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава прыбылі ў Берлін 19 снежня. Іх сустракаў міністр замежных спраў Германіі Ёхан Вадэфуль.

«Ваша мужная прыхільнасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх у Беларусі і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста», — напісаў Вадэфуль у сацсетцы X.

Нагадаем, 13 снежня былі вызваленыя 123 палітзняволеных. 114 было выслана ва Украіну, астатнія — у Літву. У некаторых няма на руках пашпартоў. 17 снежня палітзняволеныя пакінулі Украіну. 87 прыбылі ў Польшчу, 20 — у Літву. Калеснікава і Бабарыка накіраваліся ў Германію.

Фото: x.com/aussenminde
Фото: x.com/aussenminde
Рэклама

Пакінуць адказ