Фото: t.me/pressmvd
З 1 студзеня ў адпаведнасці з указам, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам, пачаў функцыянаваць Каледж Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Першы набор навучэнцаў запланаваны на 2026 год. Падрыхтоўка будзе весціся па праграме сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці «Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі» з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст».
Тэрмін навучання складзе 1 год і 10 месяцаў на базе агульнай сярэдняй адукацыі.
У МУС заявіли, што каледж аснашчаны «сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базай» і «тэхнічнымі сродкамі навучання», а заняткі будуць праводзіць «высокакваліфікаваныя выкладчыкі».