Фото: Drew Coffman / Unsplash.com
Какава, яблыкі і кава мацней за ўсё падаражэлі ў Беларусі за год. На гэта ўказваюць даныя Белстата. Паводле інфармацыі статыстычнага камітэта, гадавая інфляцыя ў снежні 2025 года склала 6,8%. Паглядзелі, якія тавары і паслугі мацней за ўсё даражэлі і таннелі ў мінулым годзе.
Мацней за ўсё ў мінулым годзе падаражэў какава-парашок. Цэны на яго ў снежні выраслі на 72,72% у параўнанні з аналагічным месяцам 2024 года. Далей у «рэйтынгу» Белстата ідуць яблыкі (+53,52%), натуральная молатая кава (+36,05%), паслугі па навучанні кіраванню аўтамабілем (+35,36%), белакачанная капуста (+26,92%), салёны селядзец (+26,39%), а таксама білеты ў тэатр (25,76%).
Найбольшае гадавое зніжэнне цэн у снежні было зафіксавана на сезонныя тавары. Мацней за ўсё патаннелі часнок (-34,4%), вінаград (-26,21%), свежыя памідоры (-21,4%), салодкі перац (-16,35%), авакада (-13,89%), рыс (-13,62%), запчасткі да транспартных сродкаў (-9,63%), прасы (-9,62%).