Кацярына Андрэева ўпершыню ўбачыць фільм, натхнёны яе гісторыяй. У Варшаве пройдзе спецпаказ карціны “Пад шэрым небам” з яе удзелам

7 мая ў варшаўскім кінатэатры Kino Elektronik адбудзецца спецыяльны паказ стужкі «Пад шэрым небам», камернай драмы Мары Тамковіч, прысвечанай падзям у Беларусі 2020-2023 гадоў. Галоўнай госцяй імпрэзы стане журналістка і былая палітзняволеная Кацярына Андрэева, чыя постаць і гісторыя (гэтаксама як і яе мужа і калегі Ігара Ільяша), лягла ў аснову фільма.

Мара Тамковіч пачала здымаць гэтую карціну ў 2024 годзе, у той час, калі Кацярына яшчэ знаходзілася за кратамі. Фільм ствараўся як мастацкае сведчанне ў падтрымку беларускіх палітзняволеных, і за гэты час паспеў пабываць на некалькіх кантынентах, заваяваўшы мноства ўзнагарод на сусветных і польскіх кінафестывалях.

Цяпер, пасля вызвалення, Кацярына Андрэева ўпершыню зможа паглядзець кіно, натхнёнае яе гісторыяй, у кінатэатры разам з гледачамі. Як часта казала Мара Тамковіч на шматлікіх паказах: «Каця Андрэева і Ігар Ільяш, гэта заўсёды было для вас. Не магу дачакацца, калі вы зноў здабудзеце свабоду». Зараз беларуская супольнасць і каманда «Пад шэрым небам» чакае на волі Ігара Ільяша, які быў затрыманы год таму.

Пасля прагляду адбудзецца дыскусія і сесія пытанняў і адказаў (Q&A) з удзелам Кацярыны Андрэевай і творчай групы фільма.

Уваход – бясплатны, але важна забраніраваць квіток.

Час і месца падзеі: 7 мая, 18:00, Kino Elektronik, Sala Duża (ul. Generała Zajączka 7, Warszawa). Рэзервацыя месцаў тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!