Владимир Привалов. Фото: t.me/Gomel_official
Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў, зняты з пасады 12 мая, стаў фігурантам крымінальнай справы, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на крыніцу, звязаную з выканаўчай уладай.
Паводле інфармацыі крыніцы, Прывалава абвінавачваюць у махінацыях з перапродажам кватэр. Чыноўнік некаторы час знаходзіўся ў гомельскім СІЗА, але нядаўна яго маглі вызваліць пад падпіску.
Прывалаў быў старшынёй Гомельскага гарвыканкама з 2022 года. 12 мая 2026 года на гэтую пасаду быў прызначаны Руслан Пархімовіч.