Экс-міністра дзяржбяспекі «ДНР» спрабавалі падарваць у Маскве

У доме экс-міністра дзяржаўнай бяспекі самаабвешчанай «ДНР» Андрэя Пінчука ў пасёлку Шчапава Новай Масквы адбыўся выбух. На першым паверсе прыватнага дома выбітыя шыбы, пашкоджаныя ўваходныя дзверы, паведамляе ТАСС.

Выбух прагрымеў пасля таго, як кур’ер прынёс Пінчуку пасылку.

Як паведамляе тэлеграм-канал «База», Пінчук паспеў схавацца ад выбуху і атрымаў лёгкую кантузію.

Пінчук быў міністрам дзяржаўнай бяспекі «ДНР» у 2014–2015 гадах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!