Экс-капітанку зборнай Беларусі па рэгбі Марыю Шакура асудзілі па палітычным артыкуле
Рэдакцыя Reform.news · 6 сакавіка 2026, 12:06
https://reform.news/be/jeks-kapitanku-zbornaj-belarusi-pa-rjegbi-maryju-shakura-asudzili-pa-palitychnym-artykule/Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 35-гадовай Марыі Шакура — былой капітанцы зборнай Беларусі па рэгбі, піша «Наша ніва».
Шакура асуджаная за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Ёй прызначана “хатняя хімія”. Калі была ўзбуджана крымінальная справа і ці знаходзілася спартсменка ў СІЗА, невядома.
Марыя Шакура — вядомая беларуская рэгбістка, бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы па пляжным рэгбі 2017 года. Паралельна са спортам яна працавала на мэблевай вытворчасці. У 2020 годзе яе затрымлівалі на 10 сутак.
