Фото: nasa.gov
Касмічны карабель Orion з чатырма членамі экіпажа місіі Artemis II паспяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне каля ўзбярэжжа Сан-Дыега 10 красавіка ў 8:07 вечара па ўсходнім часе. Астранаўты правялі ў космасе амаль 9 дзён, здзейсніўшы аблёт Месяца і вярнуўшыся на Зямлю.
У склад экіпажа ўвайшлі астронаўты NASA Рыд Уайзман (камандзір), Віктар Гловер (пілот), спецыялісты місіі Крысціна Кох і Джэрэмі Хансен, астранаўт Канадскага касмічнага агенцтва.
Пасля прываднення да карабля наблізіліся выратавальныя каманды NASA і ваенна-марскога флоту ЗША. Экіпаж быў выняты з капсулы і верталётамі дастаўлены на борт карабля USS John P. Murtha, дзе астранаўты прайшлі пасляпалётнае медыцынскае абследаванне. Затым яны вылецяць у Касмічны цэнтр Джонсана ў Х’юстане.
Сам карабель Orion спачатку даставяць на ваенна-марскую базу Сан-Дыега, а затым вернуць у Касмічны цэнтр Кенэдзі ў Флорыдзе. Там спецыялісты правядуць дэталёвы тэхнічны агляд, атрымаюць дадзеныя бартавых сістэм, здымуць карысную нагрузку і выканаюць дадатковыя пасляпалётныя праверкі, паведамілі ў NASA.