Фото: BAZA
У Маскве выбухнуў яшчэ адзін аўтамабіль. Гэта адбылося сёння ўвечары на паркоўцы на вуліцы Увядзенскага ў раёне Канькова, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне няма.
Паводле інфармацыі Mash, выбух адбыўся ў аўтамабілі Zeekr. З-пад капота машыны паваліў дым. Узгаранне патушылі відавочцы.
Нагадаем, сёння раніцай у Балашысе пад Масквой выбухнуў аўтамабіль BMW X3. Кіроўца загінуў.