Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 23 чалавек: Ігара Чарпакова, Валерыя Пазнякевіча, Рамана Канцавога, Валерыя Сахарчука, Уладзіміра Ісаева, Вадзіма Сычугова, Яўгена Сіцько, Уладзіміра Леасевіча, Дзяніса Пяткевіча, Паўла Іванова, Валерыя Заліваку, Віталя Петручука, Аляксандра Караткевіча, Паўла Шарко, Сяргея Салаша, Юрыя Храмеева, Мікалая Ішчука, Уладзіслава Якубоўскага, Уладзіслава Макарэвіча, Сяргея Сікорскага, Сяргея Стрыбульскага, Аляксандра Бігеля, Уладзіслава Горскага.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома аб пазбаўленні волі:
- Ігара Чарпакова — паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Валерыя Пазнякевіча — паводле арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Рамана Канцавога — паводле арт. 368 і 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да пазбаўлення волі;
- Валерыя Сахарчука — паводле арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Уладзіміра Ісаева — паводле арт. 361, 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і па абвінавачанні ў «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі;
- Вадзіма Сычугова — паводле арт. 368, 369, 370 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы, знявагу дзяржаўных сімвалаў да пазбаўлення волі;
- Яўгена Сіцько — паводле арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Уладзіміра Леасевіча — паводле арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Дзяніса Пяткевіча — паводле арт. 361 КК па абвінавачанні ў «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі.
Астатнія асуджаныя або змешчаныя пад варту ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!