Иллюстративное фото: Reform.by
У Беларусі спрасцілі правілы для дзяржзабудоўшчыкаў пры будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі, які быў падпісаны сёння. Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля апублікавання, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Дакумент накіраваны на спрашчэнне парадку будаўніцтва дзяржаўнымі прадпрыемствамі індывідуальных жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах, а таксама працэсу іх падключэння да інжынерных сетак.
Дзяржаўным забудоўшчыкам дазволена будаваць такія дамы (з гаспадарчымі пабудовамі да іх) на падставе пашпарта забудоўшчыка, без распрацоўкі праектнай дакументацыі.
Дзяржзабудоўшчыкі таксама атрымалі права прадаваць узведзеныя аб’екты (у тым ліку недабудаваныя пры высокай ступені гатоўнасці) на аўкцыёне без правядзення работ па іх кансервацыі і дзяржаўнай рэгістрацыі на працягу аднаго года пасля рэгістрацыі зямельнага ўчастка, на якім яны размешчаныя.
Адначасова ва ўказе прадугледжаны ўмовы, якія дазваляюць эксплуатацыйным арганізацыям падключаць індывідуальныя жылыя дамы да інжынерных сетак па заяўках грамадзян і юрыдычных асоб (без удзелу забудоўшчыка).