Фото: unsplash.com
У Беларусі зацверджана дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2026–2030 гады. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Дзяржпраграма сфарміраваная з улікам прапаноў навукоўцаў і экспертаў па ўдасканаленні навуковай сферы, а таксама вынікаў яе выканання ў 2021–2025 гадах.
«У новай пяцігодцы ў межах праграмы арганізацыі ўсіх формаў уласнасці будуць выконваць інавацыйныя праекты па стварэнні новых вытворчасцей, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026–2030 гады.
Гэта дазволіць паспяхова развіваць уласны навукова-тэхналагічны патэнцыял, нарошчваць выпуск інавацыйнай прадукцыі, створанай з выкарыстаннем перадавых айчынных тэхналогій, замяшчаць крытычны імпарт і ўмацоўваць тэхналагічны суверэнітэт краіны», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
У выніку выканання праграмы да 2030 года плануецца, што ўдзельная вага інавацыйна актыўных арганізацый павялічыцца да 45%, аб’ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі дасягне 9 млрд рублёў, з іх рэзідэнтамі тэхнапаркаў — не менш за 2 млрд рублёў.
Праграма інавацыйнага развіцця на 2021–2025 гады дазволіла рэалізаваць больш за 50 інавацыйных праектаў, стварыць навукаёмістую і высокатэхналагічную прадукцыю на суму 17,4 млрд рублёў, з якіх 6,1 млрд рублёў — пастаўкі на экспарт.