Reform.news

Японія мае намер далучыцца да ініцыятывы NATO па пастаўках Украіне

Рэдакцыя Reform.news · 10 лютага 2026, 08:06

https://reform.news/be/japonija-mae-namer-daluchycca-da-inicyjatyvy-nato-pa-pasta-kah-ukraine/

Японія мае намер далучыцца да ініцыятывы NATO па набыцці вайсковага абсталявання і пастаўках яго Украіне. Пра гэта паведамляе NHK са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі тэлеканала, гаворка ідзе пра нелятальныя сродкі, у прыватнасці, Японія будзе набываць радыёлакацыйнае абсталяванне і бронекамізэлькі.

Чакаецца, што Токіа абвесціць пра далучэнне да ініцыятывы ў бліжэйшы час.

Рэклама

Пакінуць адказ