“Яны багатыя, але грошы плаціць вялікія ці нармальныя не хочуць”. Лукашэнка пра продаж амерыканцам калійнага камбіната

Галоўнае
Скриншот видео

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што амерыканскі бок абдумвае здзелку па куплі калійнага камбіната ў Беларусі. Мяркуючы па яго словах, асноўным з’яўляецца пытанне кошту.

У снежні мінулага года на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прапанаваў амерыканскаму боку купіць калійны руднік, “новую фабрыку” за 3 млрд долараў. Найхутчэй, гаворка ішла пра Нежынскі ГОК, хоць Лукашэнка наўпрост і не называў яго.

Сёння, каментуючы ўчарашнія перамовы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам, ён пацвердзіў, што кошт застаецца ранейшым, але можа вырасці.

“Думаюць. Але тры мільярды — гэта мінімум. А ўрад падлічыць запасы, яшчэ нешта… Гэта будзе даражэй”, — сказаў ён, перадае яго прэс-служба.

“Яны багатыя, але грошы плаціць вялікія ці нармальныя не хочуць. Усе хочуць за бясплатна”, — дадаў Лукашэнка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.