Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты

Іспанія будзе прызнаваць сапраўднымі пратэрмінаваныя беларускія пашпарты. Гэта прадугледжана інструкцыяй Дзяржаўнага сакратарыята па пытаннях міграцыі і Генеральнага ўпраўлення паліцыі Іспаніі.

Такое рашэнне стала вынікам дамоўленасці Офіса Святланы Ціханоўскай з іспанскімі ўладамі. У чэрвені 2025 года Ціханоўская дасягнула адпаведнай дамоўленасці з міністрам замежных спраў Іспаніі. У студзені 2026 года дамоўленасці былі аформлены дакументальна, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

У інструкцыі гаворыцца, што грамадзяне Беларусі з пратэрмінаванымі пашпартамі могуць атрымліваць карты пасведчання асобы замежніка, любыя дазволы і віды на жыхарства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!