Іран атакаваў саюзнікаў ЗША на Блізкім Усходзе

Іран атакаваў саюзнікаў ЗША на Блізкім Усходзе. Як паведамляе “Аль-Джазіра”, выбухі былі чутныя ў Абу-Дабі (ААЭ), Манаме (Бахрэйн), Кувейце, Катары.

Паводле інфармацыі ўладаў Бахрэйна, мэтай іранскага ўдару быў сэрвісны цэнтр 5-га флоту ВМС ЗША.

Міністэрства абароны Катара заявіла пра перахоп іранскіх ракет, нацэленых на краіну. Паведамляецца, што прымяняліся сістэмы Patriot.

«Міністэрства абароны пацвярджае, што пагроза была неадкладна нейтралізавана пасля выяўлення ў адпаведнасці з папярэдне зацверджаным планам бяспекі, і што ўсе ракеты былі перахоплены да дасягнення тэрыторыі Катара», — гаворыцца ў заяве.

Інфармацыі пра разбурэнні і пацярпелых пакуль няма.

Катар, Кувейт і ААЭ закрылі сваю паветраную прастору.

Дапоўнена

Іранскае агенцтва Fars паведаміла пра нанясенне ўдараў па авіябазах ЗША Аль-Удэйд у Катары, Аль-Салем у Кувейце і Аль-Дафра ў ААЭ, а таксама па базе амерыканскага флоту ў Бахрэйне.

Работа СПА ў небе Катара
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!