Беларусь і Шры-Ланка рыхтуюцца падпісаць пагадненне аб авіязносінах

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўхваляе праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Шры-Ланкі аб паветраных зносінах. Дакумент стане асновай для перамоваў паміж бакамі.

На іх правядзенне і падпісанне выніковага пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Сёння паведамлялася, што Шры-Ланка зробіць візы бясплатнымі для беларусаў з 25 мая.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!