Алексей Ягелло. Источник фото: gomelspring.org
Палітвязнямі ў Беларусі прызнаны яшчэ 10 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Гэта Павел Вераскоўскі, Александра Дуброўская, Марына Храмцова, Андрэй Вяроўкін, Аляксей Ягелла, Вольга Строева, Дзмітрый Малахаў, Канстанцін Мядзведзеў, Леанід Молахаў, Наталля Дароніна.
На сёння статус палітвязня, паводле даных “Вясны”, у Беларусі маюць 1227 чалавек.
Нагадаем, Аляксей Ягелла па адукацыі ўрач-хірург, аднак па сваёй прафесіі не працаваў. Ён з’яўляецца евангельскім прапаведнікам і актыўным прыхільнікам здаровага ладу жыцця. Раней абласная газета пісала пра прасоўванне яго метаду адмовы ад курэння.
Раней паведамлялася, што 41-гадовага гамяльчаніна прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» па частках 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса. Меркавалася, што пераслед звязаны са справай маніторынгавага канала «Беларускі Гаюн». Пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3 і прыгавораны да пазбаўлення волі.