Халадзільнік самаўзгарэўся ў краме ў Гродне

Халадзільнік самаўзгарэўся ў краме на вуліцы Аўтамабільнай у Гродне. Як паведамілі ў прэс-службе МНС, учора ўвечары ў будынку спрацавала пажарная аўтаматыка. Сістэма перадачы паведамленняў аб НС «Маланка» перадала сігнал ратавальнікам.

Калі яны прыбылі на месца, людзей унутры не было. Падчас разведкі ў гандлёвай зале выявілі ўзгаранне халадзільніка. Пажар ліквідавалі з дапамогай вогнетушыцеля. Агнём закопчана сцяна, пашкоджаны два халадзільнікі.

На месца выязджалі сем адзінак тэхнікі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!