Reform.news

Хаджаеў узнагародзіў 14 супрацоўнікаў «хуткай» за работу падчас цыклону «Улі»

Рэдакцыя Reform.news · 18 лютага 2026, 23:02

https://reform.news/be/hadzhae-uznagarodzi-14-supraco-nika-hutkaj-za-rabotu-padchas-cyklonu-uli/

Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў узнагародзіў 14 прадстаўнікоў службы хуткай медыцынскай дапамогі за “мужнасць і самаадданасць”, праяўленыя падчас цыклону «Фрэнсіс-Улі».

“Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, Аляксандр Хаджаеў распавёў, што, даведаўшыся гісторыі брыгад СМП, якім давялося змагацца за жыцці людзей у разгар цыклону “Улі”, ён захацеў пазнаёміцца з імі асабіста і ўручыць заслужаныя ўзнагароды”, – распавялі ў прэс-службе Мінздароўя.

Паводле даных ведамства, спецыялісты хуткай дапамогі штодня здзяйсняюць больш за 8 тысяч выездаў па краіне. Ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я работа не спыняецца. Штодня на лінію выходзяць каля 2 тысяч супрацоўнікаў службы і прыкладна 870 кіроўцаў аўтамабіляў хуткай дапамогі.

Рэклама

Пакінуць адказ