Reform.news

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Парахневічам

Рэдакцыя Reform.news · 6 кастрычніка 2026, 15:33

https://reform.news/be/u-minsku-pacha-sja-sud-nad-ksjandzom-parahnevicham/

На гэтым тыдні ў Мінску пачаўся суд над каталіцкім святаром Анатолем Парахневічам, пробашчам парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе Katolik.life.

Парахневіча затрымалі ў сакавіку 2026 года. З гэтага часу ён знаходзіцца ў СІЗА. У красавіку з’явілася інфармацыя, што Парахневіч перанёс у СІЗА інфаркт.

Паводле наяўных звестак, ксяндзу выстаўлена абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве». Падрабязнасці абвінавачання невядомыя.

Раней паведамлялася, што ў вернікаў з’явілася версія пра падставу для зняволення святара. На іх думку, святара маглі абвінаваціць у дапамозе па захаванні памяці грамадзян Польшчы, якія загінулі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў першай палове XX стагоддзя.

Рэклама

Пакінуць адказ