Грамадзяніна Беларусі затрымалі пры ўездзе з Літвы
Рэдакцыя Reform.news · 13 красавіка 2026, 12:40
https://reform.news/be/gramadzjanina-belarusi-zatrymali-pry-ezdze-z-litvy/Грамадзянін Беларусі затрыманы пры вяртанні з Літвы. Падставай стала наяўнасць забароненага рэчыва.
Мужчына ехаў на аўтобусе Каўнас – Мінск. У зале мытнага афармлення і кантролю на магчымую наяўнасць забароненых рэчываў на мужчыну ўказаў службовы сабака. У асабістых рэчах беларуса быў выяўлены слоічак з вадкасцю без этыкеткі. Экспертыза вызначыла, што ў ім знаходзілася 16 грамаў тэтрагідраканабінолу.
Узбуджана крымінальная справа.


