Грамадзянін Латвіі знаходзіцца на прымусовым лячэнні ў Беларусі па палітычнай справе — праваабаронцы

45-гадовага грамадзяніна Латвіі Дзмітрыя Сіўко судзілі паводле артыкула аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Паводле рашэння суда яго накіравалі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар з узмоцненым наглядам, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справа разглядалася ў 2022 годзе ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Дакладнае месцазнаходжанне мужчыны цяпер праваабаронцам невядома.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!