Графік руху цягнікоў у мінскім метро зменіцца 9 мая

У сувязі з культурна-масавымі мерапрыемствамі з нагоды 9 мая мінскі метрапалітэн пяройдзе на зменены графік руху.

На першай і другой лініях з 9:00 да 11:00 інтэрвал складзе 5 хвілін, з 11:00 да 24:00 — 4 хвіліны. На трэцяй, Зялёналужскай лініі з 9:00 да 11:00 — 7 хвілін, з 11:00 да 24:00 — 6 хвілін.

На станцыі «Плошча Перамогі» і шэрагу іншых станцый магчымыя абмежаванні на ўваход і выхад у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў.

Мінскі метрапалітэн просіць пасажыраў загадзя набыць жэтоны і праязныя білеты. Аплаціць праезд таксама можна бескантактавай банкаўскай карткай або праз мабільны сэрвіс «Оплати».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!