Скриншот видео
Днём 7 мая ў Магілёве падчас руху загарэлася маршрутка.
У 11:50 кіроўца маршруткі заўважыў дым з-пад капота на прыпынку на вуліцы Камсамольскай. Ён спыніў маршрутку, высадзіў пасажыраў і выклікаў пажарных.
Пацярпелых няма, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.