Гоначныя аксесуары на 435 тысяч рублёў спрабавалі ўвезці ў Беларусь з Польшчы без дэкларавання

Польскаму перавозчыку пагражае штраф за спробу ўвезці ў Беларусь каля 660 адзінак незадэклараваных гоначных аксесуараў коштам 435 тысяч рублёў. Як адзначаюць у Мытным камітэце Беларусі, гэта каля 97 тысяч рублёў нявыплачаных мытных плацяжоў.

Тавар выявілі ў грузавіку Renault, які рухаўся праз пункт пропуску «Казловічы» разам з законна ўвезенай партыяй аўтазапчастак. Схаваны груз у дакументах не быў пазначаны, яго наяўнасць вызначылі пры сканіраванні машыны інспекцыйна-надглядным комплексам.

У дачыненні да перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс паводле артыкула 15.5 КаАП Беларусі, які прадугледжвае штраф да 30% ад кошту тавару.

Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!