“Аэрафлот” звяжа Мінск з Ніжнім Ноўгарадам і Чабаксарамі

“Аэрафлот” звяжа Мінск з Ніжнім Ноўгарадам і Чабаксарамі. Рэйсы пачнуць выконваць у канцы чэрвеня і пачатку ліпеня, паведамляе Нацыянальны аэрапорт.

З 29 чэрвеня расійская авіякампанія будзе лётаць паміж Чабаксарамі і Мінскам два разы на тыдзень: па панядзелках і чацвяргах.

5 ліпеня адкрыюцца рэйсы паміж Ніжнім Ноўгарадам і Мінскам. Самалёты будуць лётаць тройчы на тыдзень: па аўторках, пятніцах і нядзелях.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!