Фото: t.me/VAPrivalov
Чырвоны ўзровень небяспекі з-за моцных снегападаў аб’яўлены ў Гомельскай вобласці.
Гомельаблгідрамет папярэджвае пра вельмі моцныя снегапады, мяцеліцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с уначы 9 студзеня.
Учора старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко прадставіў даклад Аляксандру Лукашэнку ў сувязі са снегападамі. Ён заявіў, што ў вобласці вядзецца работа па расчыстцы дарог і забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання інфраструктуры.