Reform.news

Германія прадаставіць прытулак Бабарыку і Калеснікавай

Рэдакцыя Reform.news · 14 снежня 2025, 23:21

https://reform.news/be/germanija-pradastavic-prytulak-babaryku-i-kalesnikavaj/

Германія прыме двух беларускіх апазіцыйных палітыкаў, вызваленых у выходныя: Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку. Пра гэта заявіў федэральны міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт у праграме ARD «Bericht aus Berlin».

Вызваленне палітвязняў стала магчымым у значнай ступені дзякуючы пасярэдніцтву ўрада ЗША. У адказ ЗША знялі санкцыі на экспарт калію з Беларусі, гаворыцца ў рэпартажы ARD.

На гэтым прыкладзе відаць, што «нам трэба ўмець ладзіць з амерыканцамі» — нягледзячы на ўсе адрозненні і цяжкасці, адзначыў Добрындт. Германія надзвычай зацікаўленая ў тым, каб дэмакратычны рух Беларусі ў выгнанні быў умацаваны. «І таму мы ўжо сёння прымем двух выбітных апазіцыйных палітыкаў, якія знаходзіліся ў турме».

Рэклама

Пакінуць адказ