Генпракуратура выявіла карупцыйныя парушэнні ў Мінэнерга

Генеральная пракуратура праверыла выкананне заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у Міністэрстве энергетыкі і арганізацыях яго сістэмы.

Адзначаецца, што з пачатку 2026 года ў энергетыцы ўжо ўзбудзілі 14 карупцыйных крымінальных спраў.

“Сярод найбольш распаўсюджаных злачынстваў — атрыманне хабару за выбар канкрэтнага суб’екта гаспадарання пры правядзенні закупак, забеспячэнне аплаты па заключаных дагаворах пастаўкі абсталявання, а таксама пры прыёмцы ў эксплуатацыю аб’ектаў і сістэм энерга- і цеплазабеспячэння”, — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Таксама былі выяўлены і іншыя парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства, у тым ліку ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці асобамі, для якіх заканадаўствам устаноўлена забарона, выкарыстанне маёмасці арганізацый у асабістых мэтах, унясенне недакладных звестак у табелі ўліку працоўнага часу.

У выніку міністру энергетыкі было ўнесена прадстаўленне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!