Генконсульства Беларусі пачало працу ў Алматы

У Алматы (Казахстан) адкрылася генеральнае консульства Беларусі.

Сёння генконсул Дзяніс Мялешкін сустрэўся з паслом па асаблівых даручэннях — кіраўніком прадстаўніцтва МЗС Казахстана Жанібекам Абдрашовым, які ўручыў яму экзекватуру.

Бакі адзначылі важнасць далейшага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных і сацыяльна-культурных пытаннях, паведамляе пасольства Беларусі ў Казахстане.

Пастанова аб адкрыцці генконсульства ў Алматы была прынята ў маі 2025 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!