Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе
Рэдакцыя Reform.news · 6 студзеня 2026, 12:28
https://reform.news/be/gancharjenka-pryznachany-galo-nym-trjeneram-zbornaj-belarusi-pa-futbole/Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе. Такое рашэнне прыняў выканкам АБФФ. На гэтай пасадзе беларускі трэнер змяніў іспанца Карласа Алоса, які трэніраваў каманду з жніўня 2023 года па снежань 2025 года.
Ганчарэнка здабыў вядомасць як трэнер БАТЭ. Ён узначальваў барысаўскі клуб у 2007–2013 гадах. Пры ім БАТЭ выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. У далейшым ён шмат працаваў у Расіі, трэніруючы ЦСКА, «Кубань», «Урал» і іншыя клубы.
