Скриншот видео
Нацбанк не аслабляе і не ўмацоўвае беларускі рубель наўмысна, у будучыні можна чакаць невялікага аслаблення рубля, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка ў каментарыі «Першаму інфармацыйнаму».
«Сітуацыя пакуль стабільная», — адказаў Галоўчанка на пытанне, ці з’яўляецца трэнд на ўмацаванне рубля доўгатэрміновым.
«На курс рубля ў першую чаргу ўплываюць рынкавыя фактары, якія, натуральна, звязаныя з геапалітычнымі. Я ўжо неаднаразова казаў, што мы не гуляем спецыяльна супраць долара, не аслабляем рубель, не ўмацоўваем рубель. Таму пакуль сітуацыя на рынку складаецца такая. Думаю, яна цалкам задавальняе, найперш, беларускіх экспарцёраў, якія прадаюць прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю. Цяпер ёсць і аб’ектыўныя фактары, такія як падатковы перыяд. Прапанова валюты дастаткова высокая на рынку, таму, адпаведна, курс такім чынам і рэагуе», — патлумачыў Галоўчанка.
Галоўчанка лічыць, што рубель крыху аслабне, але не чакае рэзкага падзення.
«У далейшым, я думаю, што, напэўна, можна чакаць невялікага аслаблення курса рубля. Але рэзкіх нейкіх перападаў мы не прагназуем», — заявіў кіраўнік Нацбанка.