Галоўчанка абяцае да лета апрацаваць заяўкі ад інвестараў у крыптабанкі

Нацыянальны банк да лета апрацуе заяўкі ад інвестараў у крыптабанкі. Пра гэта ў Нацыянальным сходзе заявіў кіраўнік рэгулятара Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, цікавасць да ўказа аб крыптабанку праявілі буйныя фінансавыя структуры.

“Адзначу, што цікавасць да гэтага дастаткова прарыўнога нават па міжнародных мерках указа ўжо праяўляе шэраг буйных фінансавых структур – як айчынных, так і замежных. Першыя заяўкі ад інвестараў і ўдзельнікаў рынку будуць апрацаваны ўжо да лета бягучага года”, – сказаў Галоўчанка.

Нагадаем, указ уступіць у сілу ў сярэдзіне года. Кіраўнік Нацбанка таксама назваў перавагі фінансавых устаноў новага тыпу.

“Па-першае, адзіны баланс – кампаніям не трэба разрывацца паміж банкаўскім рахункам і акаўнтам на біржы. Па-другое, зніжэнне рызыкаў блакіровак, паколькі крыптабанкі будуць падкантрольныя Нацыянальнаму банку, і аперацыі ў іх становяцца зразумелымі для кантралюючых органаў. Па-трэцяе, пашыраецца спектр магчымасцяў для фізічных асоб – крэдыты пад заклад крыптавалют, крыптадэпазіты, крыптакарты з магчымасцю аплаты тавараў і паслуг і нават атрыманне зарплаты ў крыптавалюце”, – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!