Гадавая інфляцыя ў лютым знізілася да 5,4%

Белстат апублікаваў даныя аб інфляцыі ў сакавіку. Месячная інфляцыя склала 0,6%, або столькі ж, колькі і ў лютым. Разам з тым гадавы паказчык інфляцыі запаволіўся з 5,6% да 5,4%.

З пачатку года індэкс спажывецкіх цэн вырас на 1,6%. Нагадаем, МАРТ устанавіў памесячныя паказчыкі дапушчальнага росту цэн. Для сакавіка ён складаў 2,5%.

Базавая інфляцыя, якая выключае змяненне цэн на сезонныя і рэгуляваныя тавары і паслугі, у лютым склала 0,5%, або столькі ж, колькі і ў лютым, а з пачатку года яна дасягнула 1,3%.

У сакавіку ў параўнанні з лютым харчовыя тавары падаражэлі на 0,3%, нехарчовыя — на 0,5%, а паслугі — на 1,2%.

З пачатку года харчовыя тавары выраслі ў цане на 1,7%, нехарчовыя — на 0,8%, а тарыфы на паслугі падняліся на 2,6%.

За год прырост цэн на харчовыя тавары склаў 7,8%, на нехарчовыя тавары — 2,2%, а тарыфаў на паслугі — на 6%.

Нагадаем, мэтавы паказчык па інфляцыі на 2026 год складае не больш за 7%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!