Фото: flydubai
Эмірацкая кампанія Flydubai чарговы раз падоўжыла перанос рэйсаў Дубай — Мінск. Да 15 і 16 студзеня самалёты будуць працягваць лётаць у Маскву замест беларускай сталіцы.
Першапачаткова Flydubai абвясціла пра перанос рэйсаў у перыяд з 24 снежня па 8 студзеня. Затым перанос быў падоўжаны да 11 студзеня.
Прычыны пераносу рэйсаў перавозчык не называе, паведамляе РСТА.