Фото: Reform.by
Беларускі «Альфа-Банк» з 15 ліпеня ўвёў ліміт на папаўненне бягучых рахункаў фізічных асоб наяўнымі расійскімі рублямі.
Ён складае 500 тыс. расійскіх рублёў сумарна па ўсіх рахунках фізічнай асобы, адкрытых у банку, за каляндарны месяц.
Раней беларускі «Ашчад Банк» увёў ліміт на папаўненне картак наяўнымі расійскімі рублямі ў касах банка. Да гэтага шэраг айчынных банкаў усталяваў камісію за папаўненне разліковых рахункаў нерэзідэнтаў расійскімі рублямі.