FIS дазволіла беларусам удзельнічаць у індывідуальных спаборніцтвах у нейтральным статусе

Навіны
Фото: noc.by

Савет Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборда (FIS) вызначыў умовы ўдзелу спартсменаў з беларускім і расійскім спартыўным грамадзянствам у спаборніцтвах у сезоне-2026/27. Рашэнне было прынята 1 верасня на пасяджэнні савета FIS у швейцарскім Туне пасля разгляду апошніх рашэнняў Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Беларускія і расійскія спартсмены, а таксама суправаджальны персанал змогуць быць дапушчаныя да спаборніцтваў FIS пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце, заснаванай на шэрагу прынцыпаў, устаноўленых федэрацыяй. Іх выкананне будзе пастаянна кантралявацца, а за парушэнні прадугледжаныя санкцыі, заявілі ў аранізацыі.

Удзел спартсменаў дазволены толькі ў індывідуальных спаборніцтвах. На турнірах забаронена выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі, уключаючы сцягі, гімны і форму. Акрамя таго, спартсмены павінны выконваць усе дзейныя патрабаванні FIS у галіне барацьбы з допінгам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.