Роберт Фицо. Фото: facebook.com/robertficosk
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца распавёў пра сённяшнюю тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і заявіў пра зацікаўленасць у сяброўскіх адносінах з Украінай.
“Нягледзячы на тое, што па некаторых пытаннях у нас розныя меркаванні, мы зацікаўлены ў добрых і сяброўскіх адносінах паміж Славакіяй і Украінай. Я пацвердзіў, што Славакія падтрымлівае імкненне Украіны ўступіць у ЕС, паколькі Славакія хоча, каб Украіна як наш сусед была стабільнай і дэмакратычнай краінай”, – напісаў ён у Facebook.
Бакі дамовіліся пра кароткую сустрэчу ў панядзелак у Ерэване на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, а таксама пра працяг фармату сумесных урадаў і ўзаемныя візіты ў сталіцы дзвюх краін.
“Таксама я падкрэсліў, што ніякае мірнае пагадненне ў ваенным канфлікце з Расійскай Федэрацыяй немагчыма без згоды ўкраінскага боку”, – дадаў ён.
Раней Зяленскі назваў размову добрай і таксама заявіў пра зацікаўленасць у трывалых адносінах са Славакіяй.