Узгаранне адбылося ў гандлёвым цэнтры ў Віцебску

Пажар адбыўся ў гандлёвым цэнтры “Эвіком” на вуліцы Фрунзэ ў Віцебску. Пра ўзгаранне ў адным з павільёнаў паведамілі відавочцы.

Адбылося ўзгаранне столевага свяцільніка ў гандлёвым павільёне на першым паверсе двухпавярховага будынка цэнтра. З узгараннем справіўся персанал аб’екта з дапамогай вогнетушыцеля. Эвакуацыя не праводзілася. Пацярпелых няма.

На месцы здарэння працавалі 2 адзінкі тэхнікі МНС, паведамілі у прэс-службе ведамства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!