Facebook французскай праваабаронцы дадалі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдакцыя Reform.news · 12 кастрычніка 2026, 11:49
https://reform.news/be/facebook-francuzskaj-pravaabaroncy-dadali-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго дададзены рэсурсы, прызнаныя “экстрэмісцкімі” судом Полацкага раёна і Полацка 8 кастрычніка.
У прыватнасці, суд палічыў “экстрэмісцкім” кантэнт Facebook французскай праваабаронцы Катрын Барэ.
Акрамя таго, у спіс унеслі старонкі ў Facebook “Рух Воля”, “Вольная Беларусь” і “Юрась Дзяшук”.
