Reform.news

У Еўрасаюзе зацвердзілі санкцыі супраць 1600 асоб, звязаных з расійскім ВПК

Рэдакцыя Reform.news · 12 кастрычніка 2026, 11:21

https://reform.news/be/u-e-rasajuze-zacverdzili-sankcyi-suprac-1600-asob-zvjazanyh-z-rasijskim-vpk/

Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі санкцыйны пакет, які прадугледжвае ўвядзенне абмежавальных мер у дачыненні да 1600 асоб, звязаных з расійскім ваенна-прамысловым комплексам. Пра гэта паведаміла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.

“Гэта самае маштабнае пашырэнне нашага санкцыйнага спіса з моманту, калі Расія пачала вайну. Еўропа зноў дэманструе адзінства. Больш за палову з іх звязаныя з вытворчым ланцужком балістычных ракет. Мы робім значна больш складанай, павольнай і дарагой для Расіі вытворчасць зброі, якую яна выкарыстоўвае для забойства ўкраінцаў”, – напісала Калас у сетцы Х.

Акрамя таго, санкцыі ўведзены ў дачыненні да асоб, якія былі ўключаны ў склад Дзярждумы ад акупаваных тэрыторый Украіны.

Рашэнне Савета ЕС пакуль не апублікавана.

Рэклама

Пакінуць адказ