Европейский союз. Брюссель. Фото: reform.news
Еўрасаюз рыхтуе новы пакет санкцый супраць Расіі да чацвёртай гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Чакаецца, што ўжо 20-ты па ліку пакет санкцый будзе прыняты да 24 лютага, паведамляе Euractiv са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.
Выданню таксама стала вядома пра прапановы Фінляндыі і Швецыі па новым пакеце. Дзве краіны прапануюць узмацніць абмежаванні на экспарт прадметаў раскошы ў Расію. Тавары класа люкс коштам больш за 300 еўра ўжо забароненыя, але многія элітныя еўрапейскія брэнды, уключаючы Gucci, Bottega Veneta і Yves Saint Laurent, па-ранейшаму прадаюцца ў Расіі. Тавары трапляюць у РФ праз трэція краіны.
Таксама сярод прапаноў — забараніць тэхнічнае абслугоўванне расійскіх нафтавых танкераў і скараціць квоты ЕС на імпарт расійскіх угнаенняў.